Фотажурналістку Таццяну Капітонаву арыштавалі на 10 содняў


Затрыманай журналістцы Таццяне Капітонавай сёння далі 10 содняў арышту. Такое рашэнне вынесла суддзя Алена Жуковіч.

Таццяна Капітонава. Фота з уласнага архіву

Таццяну Капітонаву затрымалі 13 траўня, калі яна здымала канферэнцыю Emerge у менскім каворкінгу Startup Family. На яе склалі пратакол паводле арт. 24.23 КаАП і абвінавацілі ва ўскладанні кветак каля Камароўскага рынку.

Суддзя Алена Жуковіч падчас разгляду справы абвесціла перапынак, каб журналістка змагла знайсці сведкаў уласнага затрымання. Пасля ўзнаўлення працэсу Жуковіч прызначыла Таццяне Капітонавай 10 содняў адміністратыўнага арышту.

Артыкулы
Палітвязень Дзяніс Урад пакараны 18 гадамі пазбаўлення волі
2021.05.14 13:51

СК belsat.eu

Стужка навінаў