Беларускае МЗС павялічыла збор за апастыль для суб'ектаў гаспадарання да € 50


Міністэрства замежных справаў павысіла некаторыя консульскія зборы за мяжою для суб’ектаў гаспадарання. Аб гэтым гаворыцца ў пастанове ведамства, афіцыйна апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Міністэрства замежных справаў Беларусі. Крыніца: belmarket.by

МЗС Беларусі пастановаю № 6 ад 29 сакавіка 2023 года «Аб змене пастановы Міністэрства замежных справаў Рэспублікі Беларусь ад 24 сакавіка 2022 г. № 5» унесла змены ў рэгламенты некаторых адміністрацыйных працэдураў, звязаных з легалізацыяй дакументаў.

Пастанова павышае з € 35 да € 50 памер консульскіх збораў для суб’ектаў гаспадарання Рэспублікі Беларусь пры звароце за межамі краіны – за легалізацыю афіцыйнага дакументу і за апастыль на афіцыйным дакуменце, складзеным на тэрыторыі Беларусі.

Ведамасны акт афіцыйна апублікаваны 14 красавіка на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале і набывае моц пасля публікацыі.

Антон Тачняк belsat.eu

Стужка навінаў