У Белгарадзе трэці абстрэл за дзень – губернатар Белгародскай вобласці


У Белгарадзе трэці раз за дзень пачуліся выбухі, піша тэлеграм-канал «Пепел». Гэта пацвярджае губернатар Белгародскай вобласці Вячаслаў Гладкоў і паведамляе, што ёсць параненыя і загінулыя і просіць людзей не падыходзіць да вокнаў.

Месца надзвычайнага здарэння ў Белгарадзе 14 сакавіка.
Фота: Настоящий Гладков / Telegram

Вячаслаў Гладкоў сцвярджае, што «легкавы аўтамабіль падвергнуўся нападу ЗСУ з дапамогай дрона-камікадзэ». Гэта адбылося ў сяле Глотава. У выніку пацярпелі два чалавекі.

«У аднаго мужчыны кантузія, у другога – кантузія і асколачнае раненне рукі. Брыгадай хуткай яны былі дастаўлены ў цэнтральную раённы шпіталь, дзе лекары аказваюць ім усю неабходную медычную дапамогу», – піша кіраўнік вобласці.

За дзень над Белгарадам і Белгарадскім раёнам збіта 11 паветраных цэляў на падлёце да гораду, працягвае Гладкоў.

Месца надзвычайнага здарэння ў Белгарадзе 14 сакавіка.
Фота: Настоящий Гладков / Telegram

«Паводле папярэдніх звестак, у горадзе ёсць прылёт на тэрыторыі будаўнічай базы. Ёсць двое пацярпелых – у аднаго мужчыны асколачныя раненні правага перадплечча, у другога – множныя асколачныя раненні ніжніх канечнасцяў.



У Белгарадзе ў выніку прылёту маюцца пашкоджанні на тэрыторыі камерцыйнага прадпрыемства – аскепкамі пасечаны будынак, грузавы аўтамабіль і спецтэхніка. Таксама ў двары прыватнага домаўладання абрынутая сцяна летняй кухні», – адзначае чыноўнік.

Таксама Гладкоў распавёў яшчэ пра некалькі пацярпелых і двух загінулых.

Напярэдадні абстрэлаў некалькі вайсковых фармаванняў, якія складаюцца з расейцаў і ваююць на баку Украіны, заклікалі людзей эвакуявацца. Гэта «Русский добровольческий корпус», легион «Свобода России» і «Сибирский батальон».

«Мы зноў звяртаемся да жыхароў Куршчыны і Белгародчыны! Ваша кіраўніцтва не зрабіла ніякіх мер для вашай абароны або эвакуацыі, а абстрэлы мірных гарадоў і вёсак Украіны працягваюцца, як і раней! Мы вымушаныя адкрыць агонь у адказ па ваенных аб’ектах у прыгранічных рэгіёнах! Неадкладна эвакуіруйцеся!», – папярэдзіў «Русский добровольческий корпус».

Каментар
Палітолаг: Войскі краінаў NATO ва Украіне маглі б стаць каля мяжы з Беларуссю
2024.03.11 19:30

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў