Бізнесовец Аляксандр Мураўёў датэрмінова выйшаў на волю і з’ехаў за мяжу. Паводле звестак Office Life, ён цяпер у Аб’яднаных Арабскіх Эміратах. На якой падставе яго вызвалілі, пакуль не вядома.
Аляксандр Мураўёў – колішні ўладальнік Мотавелазаводу ды шклозаводаў у Ялізаве і Гомлі.У 2017 годзе бізнесоўца асудзілі на 11 гадоў зняволення паводле абвінавачвання ў махлярстве, крадзяжы, ухіленні ад выплаты падаткаў і дапамозе ў здзяйсненні злачынстваў.
У студзені «Наша ніва» пісала, што Мураўёва «у выніку шэрагу амністый і дзякуючы адсутнасці спагнанняў» перавялі з калоніі строгага рэжыму ў калонію-паселішча і што неўзабаве яго могуць вызваліць.
Выданне Office Life сёння паведаміла, што бізнесоўца адпусцілі на свабоду ў снежні-студзені, і амаль адразу ён пакінуў краіну. Паводле непацверджаных звестак, ён цяпер жыве ў Дубаі.
Сяргей Крот belsat.eu