Упершыню за 13 дзён адкрылі «гуманітарны калідор» для мірных жыхароў Марыупалю


Расейскія войскі дазволілі выехаць з Марыупалю ў Запарожжа першай калоне мірных жыхароў.

Людзі 13 дзён фактычна былі заблакаваны ў горадзе, у якім адбывалася гуманітарная катастрофа: з-за пастаянных абстрэлаў Марыупаля расейскімі вайскоўцамі туды не маглі даставіць ваду, прадукты харчавання і медыкаменты. З гораду таксама было немагчыма выехаць, хоць падчас перамоў украінскі і расейскі бакі дамовіліся пра «гуманітарныя калідоры».

Расейскія войскі нанеслі авіяўдар па дзіцячай больніцы ў Марыупалі. 9 сакавіка 2022 г.
Фота: AP Photo / Evgeniy Maloletka

У мясцовай гарадской радзе паведамілі, што 14 сакавіка з Марыупаля па «гуманітарным калідоры» у бок Бердзянску на Запарожжа змагла выехаць калона з 160 прыватных аўтамабіляў.

Паводле афіцыйных дадзеных, у выніку блакады Марыупаля расейскімі войскамі ў горадзе загінулі 2187 мірных жыхароў.

Hавiны
Памерла цяжарная жанчына, параненая пры атацы на радзільню ў Марыупалі
2022.03.14 09:32

АД belsat.eu

Стужка навінаў