На галоўную каляіну чыгуначнай станцыі «Менск-Усходні» паваліўся кран


Інцыдэнт адбыўся 13 сакавіка ў 17:30. Пацярпелых няма, паведамляе Міністэрства надзвычайных сітуацыяў.

Каля 17:30 падчас дэмантажу кран упаў на першую каляіну чыгуначнай станцыі «Менск-Усходні». Рух спынілі: два пасажырскія электрацягнікі затрымаліся на 9 хвілінаў, два грузавы цягнікі – на 3 гадзіны 7 хвілінаў.

Фота – mchs.gov.by
Фота – mchs.gov.by
Фота – mchs.gov.by

У выніку здарэння былі пашкоджаныя 5 метраў оптавалаконнага кабелю і 10 метраў металічнага плота. Пацярпелых няма.

Прычына здарэння пакуль не высветленая. Папярэдняя версія – «парушэнне праектава-вытворчых працаў».

ІІ Belsat.eu

Стужка навінаў