Лукашэнка не хоча фінансаваць тэатраў, бо ў 2020-м артысты выступілі супраць яго


Падчас пашыранай нарады Аляксандра Лукашэнкі з кіраўніцтвам Савету Міністраў прагучала прапанова пра фінансаванне тэатраў у Беларусі. Але гэтую ініцыятыву раскрытыкаваў Лукашэнка, бо памятае, што ў 2020 годзе тэатралы выступілі супраць яго, піша прэсавая служба Лукашэнкі.

Купалаўскі тэатр. 18 жніўня 2020 года, Менск, Беларусь.
Фота: Света Фар / Vot-tak.tv / Belsat.eu

Яшчэ ў 2021 годзе Лукашэнка заявіў, што тэатры ў Беларусі павінныя выходзіць на раўнадолевае фінансаванне. Гэта значыць, колькі тэатр зарабіў сваймі сіламі, столькі і атрымае ў якасці падтрымання з дзяржбюджэту. Падчас пашыранай нарады з Саветам Міністраў Лукашэнка зноў нагадаў пра гэтую і ініцыятыву і патлумачыў, чаму ён так вырашыў.

«Якіх вы яшчэ грошай у мяне просіце? 50 % мы даем тэатрам датацыю. Тым тэатрам практычна, якія ў 2020 годзе выступілі за знішчэнне дзяржавы. Што вы зрабілі для таго, каб выканаць маё даручэнне? Усе выконвалі: ад міністра культуры, старшыняў гарвыканкамаў, аблвыканкамаў да Качанавай. Усе хадзілі вакол тэатраў, дайшлі і кажуць: «Грошай мала». Чаго вы просіце?» – сказаў Лукашэнка.

Самаабвешчаны кіраўнік краіны кажа, што тэатры павінныя самастойна зарабляць сродкі на пакрыццё ўласных патрэбаў. Старшыня КДК патлумачыў, што тэатры не змогуць столькі зарабіць. У выніку рашэння пакуль не прынялі, але пастанавілі працягнуць працу над праектам.

Рэпартаж
Зусім не дыктатура і вайна: Свабодны тэатр паказаў, што хвалюе нашых дзяцей
2022.09.29 10:56

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў