Лукашэнка павінен сустрэцца з Пуціным да канца тыдня, паведаміў Пяскоў


Сустрэча прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі адбудзецца да канца тыдня, заявіў прэс-сакратар расейскага кіраўніка Дзмітрый Пяскоў, паведамляе ТАСС. Па выніку перамоваў яны могуць зрабіць заяву.

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін. Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: president.gov.by

Сустрэчу сёння таксама анансаваў Аляксандр Лукашэнка. Паводле яго слоў, на ёй плануецца вырашыць, «калі, у якія тэрміны, па якім графіку» будуць выводзіць Узброеныя сілы Расеі з Беларусі пасля беларуска-расейскіх вучэнняў, якія праходзяць на тэрыторыі Беларусі з 10 па 20 лютага. Пры гэтым Лукашэнка зазначыў, што расейскія войскі выведуць па рашэнні двух кіраўнікоў, калі вучэнні завершацца.

Аднак на пытанне, ці будзе абмяркоўвацца графік вываду расейскіх войскаў з Беларусі, Пяскоў сказаў:

«Не будзем забягаць наперад. Давайце дачакаемся сустрэчы. Спадзяемся, што два прэзідэнты таксама зробяць заявы па выніках іх перамоваў».

12 лютага адбылася тэлефонная размова Уладзіміра Пуціна з Аляксандрам Лукашэнкам. Паведамляецца, што падчас размовы былі разгледжаны пытанні далейшага развіцця двухбаковага супрацоўніцтва, а таксама сітуацыя вакол рэакцыі ЗША і НАТА на расейскія прапановы па выпрацоўцы доўгатэрміновых міжнародна-прававых гарантыяў бяспекі.

Hавiны
Дзяржаўны сакратар ЗША заклікаў Расею да дээскалацыі, прыгразіў рашучым адказам на ўварванне ва Украіну
2022.02.12 17:37

АД belsat.eu

Стужка навінаў