На завеянай аўтатрасе ў Казахстане выратавалі 15 беларусаў-дальнабойнікаў


У Казахстане на завеянай трасе захраслі 49 аўтаў, з якіх былі эвакуяваныя 39 асобаў, паведамляюць мясцовыя ўлады. Сярод тых, каму дапамаглі ратавальнікі, былі 15 грамадзянаў Беларусі.

Гэта ўжо другі за тыдзень падобны інцыдэнт у Жэтысуўскай вобласці на паўднёвым усходзе Казахстану. У ноч на 7 студзеня там на дарозе захраслі 40 беларускіх цяжкавікоў і 8 казахскіх. 48 кіроўцаў былі эвакуяваныя.

12–13 студзеня на трасе замяло 49 аўтаў, у тым ліку 42 фуры.

«Выратаваныя 39 асобаў, у тым ліку 15 грамадзянаў Беларусі. Медычная дапамога не спатрэбілася. 15 кіроўцаў адмовіліся эвакуявацца і засталіся ў машынах, сказаўшы, што маюць запас паліва і харчоў», – адзначаецца ў паведамленні.

Улады заклікаюць кіроўцаў сачыць за прагнозам надвор’я і не ігнараваць штармавых папярэджанняў.

Hавiны
У Беларусі абвешчаны памаранчавы ўзровень небяспекі праз галалёдзіцу
2024.01.13 10:14

Сцяпан Кубік belsat.eu

Стужка навінаў