Самалёты з беларускімі падраздзяленнямі АДКБ пакінулі Казахстан


Расейскі самалёт ІЛ-76. Скрыншот з відэа: ВоенТВ Беларуси / YouTube

10 самалётаў ПКС Расеі з беларускімі вайскоўцамі ўжо пакінулі Казахстан. Салдатаў перавезлі ў Менскую вобласць, паведамляе ТАСС са спасылкаю на Міністэрства абароны РФ.

Але на адмысловай відэанарадзе Савету міністраў абароны АДКБ Віктар Хрэнін заявіў, што Беларусь гатовая паўтарыць удзел сваіх вайскоўцаў у замежных місіях.

Міністэрства абароны Беларусі 13 студзеня заявіла, што «міратворцы» АДКБ завяршаюць сваю місію Казахстане, а беларускі кантынгент мусіць выйсці цягам 10 дзён.

З Беларусі ў Казахстан паляцела міратворчая рота са складу 103-й паветрана-дэсантнай брыгады ССА. Паводле афіцыйных паведамленняў, беларускія вайскоўцы ахоўваюць вайсковыя, дзяржаўныя і сацыяльна значныя аб’екты ў Алматы і прылеглых раёнах, у тым ліку вайсковы аэрадром Жэтыген.

Згодна з рашэннем Савету калектыўнай бяспекі АДКБ, прынятым 6 студзеня 2022 года, у Казахстан на абмежаваны перыяд часу для нармалізацыі абстаноўкі былі накіраваныя Калектыўныя міратворчыя сілы гэтай арганізацыі. У склад групоўкі ўвайшлі падраздзяленні ўзброеных сілаў Расеі, Беларусі, Арменіі, Таджыкістану і Кыргызстану.

Hавiны
Беларусь заявіла пра вывядзенне «міратворцаў» з Казахстану
2022.01.13 12:26

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў