136-ы дзень пратэстаў: вобшукі ў «Прэс-клубе», Акт аб дэмакратыі і вакцына ў Беларусі


Belsat.eu падводзіць вынікі чарговага дня супрацьстаяння беларускага народу і ўладаў.

Сенат ЗША ўхваліў законапраект «Аб суверэнітэце, правах чалавека і дэмакратыі ў Беларусі» (Belarus Democracy, Human Rights, and Sovereignty Act). Дакумент дае дадатковыя паўнамоцтвы прэзідэнту ЗША да ўвядзення новых санкцыяў у сувязі з фальсіфікацыямі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 2020 года ў Беларусі і наступнымі за імі падзеямі.

Акт аб дэмакратыі аднаўляе асабістыя эканамічныя і візавыя санкцыі супраць пашыранага кола асобаў ва ўрадзе Беларусі і грамадзянаў Расеі, якія звязаныя з рэпрэсіямі ў Беларусі.

Магілёўскі гарвыканкам не даў дазвол на правядзенне пікету на гаўбцы

«Да чаго мы ўвогуле дайшлі, што міліцыя пачала ганяць людзей за дзеянні ў іхнай уласнай кватэры. Чаму я ўвогуле павінен запытваць дазвол у гарвыканкама на дзеянні на сваім уласным гаўбцы? Мой гаўбец – мой гаўбец! Зараз нашая рэчаіснасць нагадвае старонкі раману Дж. Оруэла «Скотны двор». Але наша краіна не будзе ніякім скотным дваром, дзе адным можна ўсё, а іншым – нічога», – пракаментаваў адказ гарвыканкаму Уладзімір Шанцаў.

Hавiны
Магілёўскі гарвыканкам не даў дазвол на правядзенне пікету на гаўбцы
2020.12.22 13:17

Да канца вясны ў Беларусі плануюць вакцынаваць 1,2 млн чалавек ад COVID-19

Масавая вакцынацыя ад каронавіруса пачнецца ў студзені 2021 года вакцынамі расейскай вытворчасці, якія цяпер закупляюць. Да канца вясны плануецца прышчапіць 1,2 млн чалавек, а затым выйсці на паказнік 5,5 млн вакцынаваных.

«Больш, напэўна, не, таму што не стаіць пытання татальнай імунізацыі. Пытанне тут не ў грошах, а пытанне ў мэтазгоднасці і супрацьпаказанні», – сказаў міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч.

Вынесеныя прысуды па справе блакавання дарогі ў Серабранцы

Вынесеныя прысуды па справе блакавання дарогі ў Серабранцы.
Фота: Белсат

Вынесеныя прысуды па справе блакавання дарогі ў Серабранцы: Вользе Класкоўскай прысудзілі 2 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму, Артуру Булаўскаму 2,6 гады абмежавання волі без накіравання ва папраўчую ўстанову. Непаўнагадоваму Максіму Бабічу 3 гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову.

Hавiны
Вынесеныя прысуды па справе блакавання дарогі ў Серабранцы
2020.12.22 14:40

Амбасадар Ватыкану ў Беларусі разлічвае, што Тадэвуш Кандрусевіч яшчэ да Калядаў вернецца дадому

У верасні Тадэвушу Кандрусевічу адмовілі ва ўездзе ў Беларусь з Польшчы без тлумачэння прычыны. Пазней Аляксандр Лукашэнка, каментуючы сітуацыю, заявіў, што мітрапаліт «ездзіў у Польшчу і атрымліваў кансультацыі».

Мітрапаліт Менска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч. Фота Дзяніс Дзюба belsat.eu

22 снежня міністр замежных справаў Уладзімір Макей заявіў, што Аляксандр Лукашэнка даручыў знайсці вырашэнне сітуацыі з кіраўніком Рымска-каталіцкай царквы ў Беларусі.

У дзень Божага Нараджэння, 25 снежня, адмысловага звароту каталіцкіх біскупаў па беларускім тэлебачанні не будзе.

Як распавёў «Белсату» генеральны вікарый Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі, біскуп Юрый Касабуцкі, цяпер якраз рыхтуецца прамова:

«Наш мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч змесціць свой відэазварот на сайце catholic.by. Сёлета ён выкажа свае пастарскія віншаванні для нас онлайн».

Hавiны
Лідара J:морс Уладзіміра Пугача выклікалі ў СК
2020.12.22 19:34

Налёт на «Прэс-Клуб»: затрыманая Юлія Слуцкая, ператрусы ў топ-менеджараў

Сілавікі прыйшлі ў офіс арганізацыі. Заснавальніцу медыяарганізацыі Press Club Belarus Юлію Слуцкую затрымалі ў аэрапорце па прылёце ў Менск 22 снежня. Вядома, што ператрусы праводзяцца ў кватэрах у менеджараў Алы Шарко і Сяргея Альшэўскага. Cілавікі прыйшлі з ператрусам і да дырэктара «Акадэміі прэс-клуба» Сяргея Якупава. Справу пракаментавалі ў ДФР КДК. Дэпартамент фінансавых расследаванняў правярае факты парушэння падатковага заканадаўства ў журналісцкай майстэрні «Прэс-клуб».

Hавiны
Налёт на «Прэс-Клуб»: затрыманая Юлія Слуцкая, ператрусы ў топ-менеджараў
2020.12.22 16:49

ІК, belsat.eu

Стужка навінаў