Ніна Багінская: Хопіць даваць выспяткі


Адзін у полі – не ваяр? У «Размове Мацкевіча» – гутарка з чалавекам, які не звяртае ўвагі на тое, ці ёсць за спінаю вялікі натоўп прыхільнікаў, ці не.

{movie}Ніна Багінская ў “Размове Мацкевіча”|right|10247{/movie}

Напачатку красавіка суд Маскоўскага раёну Менску пакараў грамадскую актывістку Ніну Багінскую штрафам памерам Br 2,5 млн за ўзняцце бел-чырвона-белага сцягу падчас малітвы ля Чырвонага касцёлу ў Дзень Волі.

Ніна Багінская – сябра БНФ з 1988 года і сталая ўдзельніца шмат якіх масавых акцыяў. «Хочацца дажыць да канца змагання, хочацца дажыць да адраджэння беларушчыны», – зазначае жанчына.

З 1994 года Ніна Багінская ладзіць «асабістую акцыю пратэсту» – не аплочвае праезду ў гарадскім транспарце. Такія дзеянні яна тлумачыць тым, што ў 1994 годзе яе пазбавілі магчымасці працаваць паводле спецыяльнасці геолага. Жанчына была змушаная ўладкавацца вахцёркаю. «Раз вы не даяце мне працаваць па маёй прафесіі, я не буду вам плаціць за праезд. Гэта хоць неяк вяртае мне тыя грошы, якія я праз вас згубіла», – смяецца госця праграмы.

Што да адзіночных акцыяў пратэсту і дэманстрацыяў, кшталту ўзняцця нацыянальнага сцяга ля Чырвонага касцёлу, Ніна Багінская гаворыць, што адмыслова ладзіць іх у адзіночку, без паплечнікаў. «Я не хачу, каб яны сядзелі на нарах 15 дзён, каб іх выганялі з працы і вучобы», – тлумачыць жанчына.

Што да дзейнасці апазіцыйных партыяў, Ніна Багінская раіць іх прыхільнікам быць цярплівымі і добразычлівымі. «Не трэба ставіцца груба і непаважліва да таго, хто з вамі нязгодны. Хопіць даваць выспяткі, абражаць праз прэсу. Калі хтосьці прынцыпова не хоча пагаджацца з чыімсьці меркаваннем – хай паспрабуе зрабіць па-свойму. Выцягне людзей на выбары ці заахвоціць да байкоту. Але абражаць – гэта нешляхетна», – дадала госця праграмы.

М.Л., belsat.eu

Стужка навінаў