Колькасць інфікаваных новым каронавірусам вырасла амаль да 25 тысячаў


Медыкі ў Кітаі працягваюць змагацца з новым каронавірусам. Паводле афіцыйнага сайта Нацыянальнай камісіі па ахове здароўя КНР, у агульнай складанасці зафіксавана 24 334 пацверджаныя выпадкі інфікавання.

За апошні дзень медыкі зафіксавалі 490 выпадкаў інфекцыі. У свеце, паводле рэсурсу gisanddata колькасць пацверджаных выпадкаў заражэння каронавірусам складае 493 выпадкі. Пры гэтым у Кітаі 892 пацыенты паправіліся, а агулам выпісалі ва ўсім свеце 902 асобы.

У Паднябеснай 185 555 асобаў знаходзяцца пад медычным наглядам.

Агулам вірус зафіксавана ў 25 краінах свету. У Беларусі гэтай інфекцыі няма.

Hавiны
Беларус у Кітаі: «Без маскі не пускаюць у метро, але панікі няма»
2020.02.04 17:40

СК belsat.eu

Стужка навінаў