Лукашэнка пагражае ў адказ на санкцыі перакрыць газ у Еўропу


Аляксандр Лукашэнка даў інтэрв’ю турэцкай тэлерадыёкампаніі TRT і расказаў, у якім выпадку Беларусь можа перакрыць транзіт газу ў Еўропу, паведамляе БелТА.

«Калі санкцыі, якія яны ўводзяць або ўвядуць у будучым, паставяць нас у надзвычайнае становішча і ў нас не будзе ніякага выхаду адказаць іншымі захадамі на іх санкцыі, мы выкарыстаем і гэту жорсткую захаду», – сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Нагадаем, акрамя Лукашэнкі палохае Захад і кіраўніцтва гарадзенскага «Азоту». Яно завяло гаворку пра тэхнагенную катастрофу. І прапаноўвае зняць з прадпрыемства ўсе санкцыі.

Гэтак, кіраўніцтва ААТ «Горадня Азот» падрыхтавала калектыўны зварот да Міжнароднай арганізацыі працы, адміністрацыя заводу прымушае працаўнікоў падпісваць гэты дакумент.

Наконт мігранаў Лукашэнка падкрэсліў, што нікога не прымушаюць пакідаць Беларусь і вяртацца на радзіму.

«Ні ў якім разе. Гэта мною ім абяцана, – заявіў ён. – Скажыце мне хоць адзін факт і назавіце таго чалавека, якога прымушаюць выехаць на радзіму, і я асабіста разбяруся з гэтым. Мы не варвары, каб гнаць людзей туды, дзе ім пагражае смерць».

Тыдзень
«Поўны пакет у Нямеччыну каштуе 12 тысяч долараў». Як арганізаваны трафік з Курдыстану ў Еўразвяз
2021.12.12 21:41

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў