Генпракуратура распачала шостую крымінальную справу супраць Паўла Латушкі


Генеральная пракуратура Беларусі распачала крымінальную справу супраць Паўла Латушкі. Палітыка абвінавачваюць паводле ч.3 арт.426 КК («Учыненне злачынства супраць інтарэсаў службы»).

Павел Латушко, руководитель и основатель Народного антикризисного управления (НАУ)
Павел Латушка, віцэ-дырэктар Купалаўскага тэатру, віцэ-міністр культуры Беларусі, кіраўнік і заснавальнік Народнага Антыкрызіснага Упраўлення (НАУ). Варшава, Польшча. 22 кастрычніка 2021 года.
Фота: ЮШ / Белсат

Пракуроры лічыць, што Павел Латушка ў 2012 годзе, калі займаў пасаду Міністра культуры, нібыта аддаваў загады падначаленым уключаць у тэматычны план вытворчасць фільмаў. У выніку Дэпартамент па кінематаграфіі заключыў з кінавытворцамі дамовы і незаконна прафінансаваў вытворчасць некаторых фільмаў.

«З карыслівай і іншай асабістай зацікаўленасці, дакладна ведаючы пра адсутнасць у адпаведнасці з заканадаўствам падставаў для фінансавання за кошт бюджэту Беларусі шэрагу заведама незапатрабаваных кінапраектаў, наўмысна аддаў указанне, якое выходзіць за межы яго правоў і паўнамоцтваў, прадстаўленых яму па службе, пра ўключэнне ў тэматычны план вытворчасць фільмаў на 2012-2013 гады», – паведамляе пракуратура.

Пракуратура не распавядае, пра якія фільмы вядзецца, але паведамляе, што дзейнасць Паўла Латушкі нібыта нанесла шкоду дзяржаўным і грамадскім інтарэсам. Усё гэта пракуроры называюць супрацьпраўнымі дзеяннямі і перавышэннем службовых паўнамоцтваў.

У кастрычніку сёлета супраць Святланы Ціханоўскай і Паўла Латушкі ў Беларусі распачалі крымінальную справу за самавольнае прысваенне звання ці ўлады службовай асобы.

Такім чынам у «калекцыі» Паўла Латушкі шэсць крымінальных артыкулаў. Палітыка вінавацяць у перавышэнні службовых паўнамоцтваў, стварэнні экстрэмісцкага фармавання, змове з мэтаю захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам, заклік да звяржэння або змены канстытуцыйнага ладу ў Беларусі і злачынства супраць дзяржавы, інкрымінуюць таксама акт тэрарызму і самавольнае прысваенне звання і ўлады службовай асобы.

Артыкулы
Латушка: Адказваць у крымінальных справах будуць тыя, хто іх распачынае
2021.10.14 13:04

КІ belsat.eu

Стужка навінаў