Увечары 12 лістапада на Менскай кальцавой аўтадарозе адбылося ДТЗ: перакулілася каршэрынгавая машына. Як паведамляе ДАІ Менгарвыканкаму ў сваім Telegram-канале, кіроўца быў п’яны. Яго шпіталізавалі разам з пасажырам.
На Менскай кальцавой аўтадарозе перакулілася каршэрынгавая машына. ДТЗ адбылося ўвечары 12 лістапада. 31-гадовы мужчына не даў рады кіраванню, сутыкнуўся з раздзяляльным загароджваннем, і аўтамабіль перакуліўся. Па звестках ДАІ, кіроўца быў у нецвярозым стане. Мужчына і ягоны пасажыр атрымалі траўмы і былі шпіталізаваныя.
Міліцыя праводзіць праверку.
Сяргей Крот belsat.eu