Не прапусціце галоўныя навіны і каментары ў «Студыі»


Традыцыйнае падсумаванне галоўных навінаў на «Белсаце».

Галоўныя тэмы, агучаныя ў Студыі: Мігранты і папярэджанне Польшчы Менску, што можа закрыць памежныя пераходы і чыгуначны рух, пад санкцыі можа трапіць гасцініца «Минск» і нацыянальны аэрапорт. Польскія памежнікі знайшлі чарговага памерлага мігранта. Палітвязень Дзяніс Івашын просіць сустрэчы з лекарам. Акцыя памяці Рамана Бандарэнкі. У Вільні адчыніўся беларускі бар «Пагоня».

Акрамя таго абмяркоўваем з экспертамі розныя падзеі.

Франак Вячорка, старэйшы дарадца Святланы Ціханоўскай, падсумаваў візіт Ціханоўскай у Берлін, мігранцкі крызіс, падрыхтоўку 5 пакету санкцыяў, мілітарызацыю Лукашэнкі.

Міхаіл Кірылюк, прадстаўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, госць у студыі «Белсату». З ім пагутарылі пра прававы аспект міграцыйнага крызісу, хто нясе адказнасць, паводле якіх дакументаў, дамоваў, хто павінны адказваць за тое, што чыніцца на мяжы Беларусі з краінамі Еўразвязу, якая пазіцыя НАУ ў гэтым пытанні. Закранулі таксама міжнародную канферэнцыю ў Вене: ні прадстаўнікі Пуціна, ні Лукашэнкі на яе не збіраюцца. У чым тады сэнс?

Надзея Старавойтава, прадстаўніца беларускай дыяспары ў Італіі, падзялілася гісторыямі пра дзейнасць, акцыі і планы.

 

Стужка навінаў