Лукашэнка хоча сысці па-казахску


Аляксандр Лукашэнка хоча ўзначаліць Усебеларускі народны сход. Такім чынам ён чарговы раз загаварыў пра тое, што плануе пакінуць пасаду прэзідэнта для «новага пакалення», перадае БелТА.

Пад паўнамоцтвы УНС Лукашэнка хоча перадаць фармаванне Канстытуцыйнага суда, прызначэнне старшыні Вярхоўнага Суда, пытанні абвяшчэння вайны і міру, імпічменту, адпраўлення вайскоўцаў за межы Беларусі, фармаванне Цэнтральнай выбарчай камісіі. Мажліва, гэта не поўны спіс паўнамоцтваў.

Нагадаем, што Лукашэнка не першы раз гаворыць пра свой намер пакінуць пасаду прэзідэнта. Гэтак, 9 жніўня 2021 года ён заявіў, што «вельмі хутка» сыдзе, але канкрэтных тэрмінаў не назваў.

Hавiны
«Ад патрабаванняў адстаўкі Лукашэнкі не адмаўляюцца». Як бастуюць на «Горадня Азоце» і МАЗе?
2020.08.22 14:44

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў