Пераканаў прыхільнікаў рэжыму – на паліграфе блогер Андрэй Павук


– Ці бывалі выпадкі, калі вам удавалася пераканаць прыхільнікаў рэжыму Лукашэнкі?

– Так.

– Ці былі выпадкі, калі вы не публікавалі званкоў, таму што атрымалася пераканаць чалавека?

– Так.

– Вы мантажуеце размовы з чыноўнікамі так, каб вам гэта было выгадна?

– Не.

– Вы мантажуеце размовы з чыноўнікамі так, каб змяніць сэнс гутаркі?

– Не.

– Тэлефануеце чыноўнікам дзеля ўласнага PR?

– Канешне.

Паліграф: Праўда

 

– Вы калі-небудзь падтрымлівалі Лукашэнку?

– Так.

– Ці лічыце вы Лукашэнку добрым палітыкам?

– Не.

– Вы б хацелі паразмаўляць з Лукашэнкам?

– Не.

– Як па-вашаму, палітык павінен быць дасціпным?

– Так.

– Ці лічыце вы Лукашэнку дасціпным?

– Так. Ён даволі тупы ў плане дасціпнасці, але гэта ж пракатвае. Карацей, ён актор. Але ён для дурняў актор. Забаўляе свой электарат, прапагандыстаў забаўляе.

Паліграф: Праўда

 

– Ці лічыце вы сябе палітыкам?

– Не.

– Кім вы сябе бачыце ў будучыні, дапусцім, вы вернецеся ў Беларусь?

– Ну, не ведаю, можа, журналістам.

– Журналістам? А ці няма жадання стаць якім-небудзь чыноўнікам?

– Ёсць.

– Міністрам культуры?

– Ну не, міністрам сарказму. Я згодзен быць старшынём райвыканкаму для пачатку.

Паліграф: Праўда

– Ці лічыце Офіс Святланы Ціханоўскай эфектыўнай структурай?

– Не, не лічу.

Паліграф: Праўда

 

– Чаму неэфектыўная? Чаго не хапае? Што трэба ёй зрабіць?

– Таму што нічога не адбываецца. Багата дэкларуюць чагосьці, а якасць жыцця не паляпшаецца. Нашыя ініцыятывы з народу яны не бяруць, яны іх адкідваюць. А потым выдаюць гэтыя ініцыятывы, што як быццам бы яны самі гэта прыдумалі.

– Ты нейкую ініцыятыву прапанаваў?

– Вольга Павук прапанавала еўрапейскія выбары яшчэ ў мінулым годзе, што трэба сабраць петыцыю з мільёнам подпісаў, паказаць усяму свету, што беларусы хочуць, намагаюцца ў Еўразвяз. Яны гэтага не падтрымалі. А ўжо ў гэтым годзе яны нешта такое робяць падобнае.

– Плагіят.

– Напэўна. І што? Ну і якая можа быць у іх рэпутацыя пасля гэтага?

– А вось цяпер дуэт «Красная зелень» існуе?

– Не.

– А чаму?

– Ну, так склаўся лёс.

– А чаму так склаўся? Людзям падабалася.

– Так, падабалася. Ну і ўсё.

– Вам таксама падабалася.

– Ну, падабалася, так.

– Ну, калі табе падабалася, чаму ўсё?

– Дык я не магу проста адзін у дуэце працаваць.

– А чаму Маргарыта не хоча?

– Ну, запытайцеся ў яе.

– А запыталіся ў яе?

– Я запытаўся, так.

– А што яна адказала?

– Не жадае.

Стужка навінаў