Дзіцячыя атракцыёны на Гарадзеншчыне былі небяспечнымі для карыстальнікаў


Атракцыён.
Фота: Генеральная пракуратура

Пракуратура Гарадзенскай вобласці выявіла шматлікія парушэнні падчас праверкі правілаў эксплуатацыі атракцыёнаў і гульнёвага абсталявання. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе ведамства.

Гэтак, у парку імя Жылібэра ў Горадні ў надзьмутых атракцыёнаў адсутнічала неабходная колькасць вузлоў мацавання, швартовачныя элементы былі ненацягнутымі і мелі прагіны, у некалькіх яны былі замацаваныя да аднаго кампанента баластавай сістэмы.

Аналагічныя парушэнні былі пры эксплуатацыі атракцыёнаў у райцэнтрах.

У Мастах на асобных атракцыёнах не быў выключаны доступ да праводкі вентылятара. Анкеры ў сістэме мацавання не адпавядалі патрабаванням. Адсутнічалі вогнетушыльнікі і тэхнічная дакументацыя. Не быў перадухілены магчымы кантакту карыстальніка з дротам.

У выніку пракуроры Гарадзеншчыны вынеслі прадпісанні аб забароне паслуг для 27 аб’ектаў у рэгіёне.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў