У Беларусі на 40% вырасла захворванне на хваробу Лайма


Рэспубліканскі цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Беларусі папярэджвае, што эпідэміялагічны сезон клешчавых інфекцыяў працягваецца. Каб не захварэць на энцэфаліт або хваробу Лайма, медыкі заклікаюць выконваць прафілактычныя меры і звяртацца па лекараў.

Па стане на 1 жніўня ў Беларусі зарэгістравана каля 100 выпадкаў клешчавага энцэфаліту і больш за 950 выпадкаў хваробы Лайма. У 2023 годзе паказнікі захворвання на клешчавы энцэфаліт засталіся на ўзроўні аналагічнага перыяду 2022 году года, а захворванне на хваробу Лайма вырасла ў 1,4 разы.

Выпадкі захворвання на клешчавы энцэфаліт зарэгістраваныя на 31 адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінцы краіны ў выглядзе адзінкавых выпадкаў. Таксама зарэгістраваны 2 ачагі ў Смаргонскім і Валожынскім раёне па 2 выпадкі ў кожным, дзе інфекцыя рэалізоўвалася харчовым шляхам пасля ўжывання казінага малака.

Геаграфія размеркавання выпадкаў хваробы Лайма колькі шырэйшая: на працягу 7 месяцаў хвароба фіксавалася сярод жыхароў 79 адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак Беларусі.

Медыкі нагадваюць, што варта пазбягаць кантактаў з кляшчамі, а ў выпадку ўкусу – хутка і правільна яго выдаліць са скуры, а таксама апрацаваць месца ўкусу спіртазмяшчальным сродкам. Пасля выдалення кляшча, які паспеў прысмактацца, трэба як мага хутчэй звярнуцца да лекара, каб атрымаць прафілактычнае лячэнне.

Аб’ектыў
Кляшчы атакуюць
2023.05.03 22:43

Глеб Нержын belsat.eu

 

 

Стужка навінаў