На здымках аэрадрому ў Зябраўцы відаць сляды пажару


Амерыканская кампанія касмічных тэхналогіяў «Maxar Technologies» апублікавала спадарожнікавыя здымкі, як заяўляюць, беларускага аэрадрому каля вёскі Зябраўка Гомельскай вобласці. Там мясцовыя жыхары ў ноч на 11 жніўня чулі гукі выбухаў і бачылі выбліскі.

На фота 12 жніўня відаць сляды пажару на ўзлётна-пасадачнай паласе.

«На сённяшніх здымках на галоўнай узлётна-пасадачнай паласе можна ўбачыць сляды абпалу ад нядаўняга выбуху, а паблізу відаць спаленую расліннасць», – заявілі ў Twitter кампаніі.

Аналітык OSINT Олівэр Александэр у Twitter ідэнтыфікаваў згарэлы аб’ект як «танк Т-72 або падобны».

«Беларускаму Гаюну» вядома пра мінімум аднаго пацярпелага ў выніку выбухаў.

Аналітыка
«Беларусь – гэта не Крым». Ці магла Украіна нанесці ваенны ўдар па аэрадроме ў Гомельскай вобласці?
2022.08.11 16:37

Беларускія тэлеграм-каналы паведамілі, што ў ноч на 11 жніўня ў раёне аэрадрому «Зябраўка» былі заўважныя выбухі і выбліскі. Таксама адчувалася ўдарная хваля.

У Міністэрстве абароны Беларусі заявілі, што «10 жніўня каля 23:00 падчас кантрольнага прабегу адной з адзінак тэхнікі пасля праведзенай замены рухавіка адбылося яе ўзгаранне». Пацярпелых няма.

Hавiны
Крыніцы: У Зябраўцы быў знішчаны расейскі радар
2022.08.11 14:57

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў