Мікалая Статкевіча на паўгода змясцілі ў адзіночную камеру


Як паведаміла ў Фэйсбуку жонка палітвязня Марына Адамовіч, Мікалай Статкевіч знаходзіцца ў адзіночнай камеры ў глыбоцкай калоніі з 5 жніўня.

Марына Адамовіч 13 жніўня ўпершыню за паўтары месяцы атрымала ліст ад Мікалая Статкевіча.

«З 05.08 ён на паўгода быў змешчаны ў якасці пакарання ў адзіночку памерам каля 3-х кв. метраў, шырынёй у метр, з прышпіленымі да сцяны «нарамі».

Пакаранне, аналагічнае ПКТ у «звычайнай» калоніі, дзе вязні – у казармах і могуць выходзіць на вуліцу. У калоніі асаблівага рэжыму, дзе ён і так у камеры, можна пакараць, хіба, памерамі і паўпадвальным памяшканнем. Ну і адсутнасцю званкоў і прагулак», – напісала жонка палітвязня ў Фэйсбуку.

Аналітыка
14, 16, 18 гадоў… Што значаць лічбы прысудаў у «справе Ціханоўскага»?
2021.12.16 00:11

Мікалай Статкевіч знаходзіцца за кратамі з 31 траўня 2020 году. У снежні 2021 году палітвязня пакаралі 14 гадамі пазбаўлення волі ва ўмовах асаблівага рэжыму. У канцы чэрвеня 2022 году Статкевіча этапавалі ў глыбоцкую калонію, дзе на яго ад самага пачатку пачаў аказвацца ціск з боку адміністрацыі.

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў