Задуменная «Yara» і выкрытыя перамовы сілавікоў. 370-ы дзень пратэсту беларусаў


Марафон і акцыя салідарнасці беларусаў у Батумі. 13 жніўня 2021 г.
Фота: Белсат

Belsat.eu падводзіць вынікі 13 жніўня – 370-га дня змагання беларусаў супраць скрадзеных прэзідэнцкіх выбараў і гвалту сілавікоў.

«Yara» думае, Кіеў дзейнічае

Hавiны
«Yara» вырашыла перагледзець супрацу з «Беларуськаліем»
2021.08.13 19:19

13 жніўня ў Осла Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу з кіраўніком нарвежскай кампаніі «Yara» Свайнам Турэ Гулсэтэрам, прысвечаную сітуацыі з працаўнікамі «Беларуськалію», у якога «Yara» набывае калійныя ўгнаенні.

У выніку размовы Гулсэтэр заявіў, што «Yara» вырашыла перагледзець сітуацыю і да снежня прыняць рашэнне аб далейшай прысутнасці ў Беларусі.

Hавiны
Украіна пашырае супрацу з польскім нафтавым канцэрнам. Лукашэнка пагражаў паставіць яе на калені
2021.08.13 20:37

Дмытро Кулэба, міністр замежных справаў Украіны, пацвердзіў намеры ўкраінскага ўраду пашырыць супрацу з найбольшым у Еўропе польскім нафтавым канцэрнам «ORLEN» дзеля дыверсіфікацыі паставак энергарэсурсаў і ўзмацнення энергетычнай бяспекі Украіны. Напачатку тыдня Лукашэнка пагражаў паставіць Украіну на калені ў нафтавым пытанні.

Новыя доказы

Расейскі цэнтр «Досье» супольна з нямецкім выданнем «Der Spiegel» пацвердзілі, што ўлады Беларусі сапраўды стаялі ля вытокаў мігранцкага крызісу і праз беларускую дзяржаўную кампанію дапамагалі мігрантам з Іраку трапіць у Літву і іншыя краіны Еўразвязу.

Hавiны
Даследчыкі з Нямеччыны і Расеі пацвердзілі, што за пастаўкамі мігрантаў стаяць улады Беларусі
2021.08.13 18:09

Паводле даследавання, адной з фірмаў, што каардынуюць паток нелегальных мігрантаў, стала дзяржаўная турыстычная кампанія «Цэнтркурорт», якая ўваходзіць у структуру Упраўлення справамі прэзідэнта Беларусі.

Між тым Памежная служба Літвы апублікавала відэа, на якім, як сцвярджаецца, у ноч з 12 на 13 жніўня пад літоўскім мястэчкам Дзевянішкі чалавек у вайсковай форме зайшоў за слуп, які пазначае мяжу Літвы і Беларусі – і адразу вярнуўся на беларускую тэрыторыю.

Дзяржпагранкамітэт абверг парушэнне беларускім памежнікам дзяржаўнай мяжы Літвы. Праўда, неяк вельмі няўпэўнена.

Hавiны
У ДПК заявілі, што беларускі памежнік не пераходзіў мяжу з Літвой. Але гэта недакладна
2021.08.13 17:15

Грошы канчаюцца?

Жыхары Беларусі працягваюць забіраць з банкаў свае валютныя ўклады. Беларусы з пачатку года вывела з банкаў валютныя ўклады на $ 721,613 млн, або 12,34 %. Валютныя дэпазіты насельніцтва на 1 жніўня склалі $ 5,1281 млрд, скараціўшыся за ліпень на $ 131,5 млн, або на 2,5 %.

Hавiны
Беларусы з пачатку года забралі з валютных укладаў больш як $ 720 млн
2021.08.13 16:51

А кліенты беларускіх банкаў скардзяцца на праблемы з міжнароднымі плацяжамі – на іхныя рахункі не прыходзяць грошы з-за мяжы. Таксама паведамляецца і пра складанасці з разлікамі пластыкавымі карткамі замежных банкаў.

Эканамісты звязваюць гэта з магчымымі наступствамі санкцыяў.

Hавiны
Наступствы санкцыяў? Банкі паведамляюць аб праблемах з плацяжамі праз SWIFT
2021.08.13 15:39

«Спёка» працягваецца

Улады ж між тым працягваюць рэпрэсіі. Выносяць новыя прысуды, затрымліваюць праваабаронцаў і прызнаюць экстрэмісцкімі медыі.

Беларускія кібер-партызаны ж сцвярджаюць, што ўзламалі засакрэчаныя серверы МУС, дзе захоўваюцца запісы гутарак па ўнутранай сувязі ведамства. Паводле ўзломшчыкаў, запісы даюць «поўнае разуменне, якія ўстаноўкі спускала кіраўніцтва МУС зверху ўніз: калечыць і забіваць уласны народ».

Hавiны
«Нікога не саромецца» – Кібер-партызаны злілі размовы міліцыянтаў пра неабходнасць «усіх п**дзіць»
2021.08.13 23:30

МГ belsat.eu

Стужка навінаў