Украіна пашырае супрацу з польскім нафтавым канцэрнам. Лукашэнка пагражаў паставіць яе на калені


Міністр замежных справаў Украіны Дмытро Кулэба на прэс-канферэнцыі. 5 ліпеня 2021 года.
Фота: mfa.gov.ua

Дмытро Кулэба, міністр замежных справаў Украіны, пацвердзіў намеры ўкраінскага ўраду пашырыць супрацу з найбольшым у Еўропе польскім нафтавым канцэрнам «ORLEN» дзеля дыверсіфікацыі паставак энергарэсурсаў і ўзмацнення энергетычнай бяспекі Украіны.

«На гэтым тыдні пад эгідай МЗС Украіны дэлегацыя польскай кампаніі «ORLEN» на чале з яе прэзідэнтам Даніэлем Абайтэкам наведала нашую краіну. Міністэрства арганізавала сустрэчы з прадстаўнікамі ўраду, дзяржаўнымі кампаніямі. Былі вельмі канкрэтныя, прадметныя размовы», – паведаміў Дмытро Кулэба.

Паводле яго, МЗС будзе «і далей дапамагаць кампаніі знаходзіць новыя эканамічныя магчымасці ва Украіне, каб залучаць новыя інвестыцыі ва ўкраінскую эканоміку». Гэта, мяркуе кіраўнік МЗС, таксама дазволіць узмацніць энергетычную бяспеку Украіны і дыверсіфікаваць энергетычны рынак.

Падчас свайго выступу 9 жніўня Аляксандр Лукашэнка, крытыкуючы дзеянні афіцыйнага Кіева, заявіў, што цягам дня разам з прэзідэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным мог бы «паставіць на калені» Украіну, спыніўшы пастаўкі гаруча-змазачных матэрыялаў.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў