Беларускі памежнік пад камерай зайшоў на тэрыторыю Літвы. Выглядае, фатаграфаваў памежны слуп


У ноч з 12 на 13 жніўня пад літоўскім мястэчкам Дзіевянішкес (Дзевянішкі) чалавек у вайсковай форме зайшоў за слуп, які пазначае мяжу Літвы і Беларусі – і адразу вярнуўся на беларускую тэрыторыю.

Гэта адбылося проста пад камерай назірання, відэа апублікавала Памежная служба Літвы.

Паводле літоўскіх памежнікаў, гэты чалавек – беларускі памежнік. Такія паводзіны Памежная служба Літвы назвала «безадказнымі і непрафесійнымі», паведаміла пра гэта ў міністэрствы ўнутраных і замежных справаў.

Менавіта невялікі слуп, які на відэа пасярэдзіне, пазначае мяжу дзяржаваў, а высокія слупы з дзяржаўнай сімволікай ужо размешчаныя на тэрыторыі сваіх дзяржаваў. Тое, што завецца «нейтральнай паласой» на мяжы, ня ёсць «нічыйнай» тэрыторыяй, а толькі тэрыторыяй, на якую абодва бакі дамовіліся не заходзіць дзеля зручнасці кантролю мяжы.

Што менавіта рабіў чалавек на відэа, незразумела. Але на відэа ён трымае ў руках нейкі прадмет, падобны ў памерах да мабільнага тэлефона, нахіляецца да слупа на літоўскай тэрыторыі, штосьці робіць з гэтым прадметам і сыходзіць. Выглядае на тое, што ён мог фатаграфаваць слуп на літоўскай тэрыторыі.

Hавiны
Стрэлы, ракеты і шчыты. Праваабаронца распавёў, як беларускія памежнікі не даюць мігрантам вярнуцца ў Беларусь
2021.08.06 14:09

Гэты інцыдэнт незвычайны, але адносна бяспечны. А здараюцца і больш небяспечныя: літоўскія памежнікі неаднаразова заяўлялі, што чулі з беларускага боку страляніну.

Гэта пачалося пасля таго, як Літва ў пачатку жніўня пастанавіла не затрымліваць мігрантаў і змяшчаць у лагеры ўцекачоў, а вяртаць іх у краіну, з якой яны прыйшлі: у Беларусь. Літва вінаваціць беларускіх памежнікаў у ігнараванні парушальнікаў мяжы. Літва публікавала нават відэа, на якім невядомыя байцы са шчытамі і дручкамі, як сцвярджаецца, заганяюць мігрантаў з Беларусі ў Літву.

Інтэрв’ю
Эскалацыя ці асцярожнасць? Чаго чакаць на беларуска-літоўскай мяжы
2021.08.06 16:00

АА belsat.eu

Стужка навінаў