ВНУ Беларусі гатовыя прыняць больш за 50 тысяч студэнтаў


Сёлета вышэйшыя навучальныя ўстановы плануюць прыняць 53,4 тысячы студэнтаў, паведамляе Міністэрства адукацыі. Большасць студэнтаў зможа навучацца на бюджэтнай аснове.

Будынак Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэту. Менск, Беларусь. 26 лютага 2021 года.
Фота: АВ / Белсат

У новым навучальным годзе ВНУ плануюць прыняць 53,4 тысячы першакурснікаў. З гэтай колькасці 27,7 тысячы студэнтаў будуць навучацца за кошт бюджэту, яшчэ каля 25,7 тысячы змогуць атрымаць дыплом на платнай форме навучання.

«Планы прыёму фармуюцца на падставе сістэмы прагназавання патрэбнасці ў кадрах і вызначаюцца, зыходзячы з запытаў эканомікі і працадаўцаў. Калі вядзецца пра бюджэтную форме, то тут найперш улічваюцца запыты замоўцаў, якія акумулююцца сістэмаю «Дзяржаўная замова і прыём». Таксама ўлічваецца інфармацыя Міністэрствы працы і сацыяльнай абароны. Набор на платныя аддзяленні залежыць ад адукацыйных запатрабаванняў грамадзянаў, таксама з папраўкаю на запатрабаванні эканомікі», – распавёў начальнік Галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі Міністэрства адукацыі Сяргей Каспяровіч.

Летась, як і ў 2020 годзе, на вышэйшую адукацыю прынялі 54,9 тысячы асобаў.

Аналітыка
Колькі студэнтаў вывучацца на праграмістаў, дыпламатаў і журналістаў? Глядзім планы прыёму беларускіх ВНУ
2022.07.05 08:00

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў