У Менску затрыманы фатограф Яўген Ярчак, аўтар знакамітых здымкаў з пратэстаў 2020 года


Стала вядома пра арышт фатографа Яўгена Ярчака. Ягоныя здымкі падзеяў у Беларусі 2020 трапілі на старонкі медыяў усяго свету.

Фатограф Яўген Ярчак.
Фота: yerchak / Facebook

Яўген Ярчак – вядомы ў Беларусі фатограф. Ён супрацоўнічаў з выданнем Tut.by, якое пазней было прызнанае «экстрэмісцкім».

Здымкі Ярчака трапілі ў ліст найлепшых фота 2020 года, паводле версіі выдання «New York Times».

Пакуль не вядома, за што фатограф быў затрыманы і ў чым яго абвінавачваюць. Фотаздымкі з ператрусу ў кватэры фатографа былі размешчаныя ў праўладных тэлеграм-каналах.

Фота Яўгена Ярчака.
Фота: yerchak / Instagram

Раман Лугоўскі belsat.eu

Стужка навінаў