Начальніка аддзялення БЧ затрымалі пры атрыманні хабару


Кіраўніка аддзялення Беларускай чыгункі затрымалі, калі той прымаў хабар ад клінінгавай кампаніі, паведамляе прэс-служба МУС.

Фота: pressmvd/Telegram

45-гадовага мужчыну ўзялі з доказамі злачынства пры атрыманні пакета з грашыма. У пакеце з лагатыпам маскоўскага ЦУМа была 1000 долараў і 7,3 тысяч рублёў. Яго падазраюць у атрыманні незаконных узнагарод ад клінінгавага сэрвісу.

«Устаноўлена, што службовая асоба сістэматычна атрымлівала грошы ад кіраўніка адной са сталічных клінінгавых кампаній, асноўны напрамак якой – уборка чыгуначных станцый. Пасля пераводу сродкаў на рахунак фірмы за аказаныя паслугі частка з іх пераводзілася ў наяўныя і перадавалася чыноўніку», – гаворыцца ў паведамленні МУС.

У МУС сцвярджаюць, што за год ён атрымаў сумарна 46 тысячаў беларускіх рублёў. Узбуджаны крымінальныя справы за атрыманне і дачу хабараў.

Размова
Беларусы збіраюць подпісы за ўваход у Еўразвяз
2022.06.13 12:19

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў