Паводле афіцыйнай статыстыкі ААН у Беларусь пасля 24 лютага прыбылі каля 8 тысяч уцекачоў з Украіны. Прадстаўнікі Беларусі неаднаразова заяўлялі пра выдатныя ўмовы, якія створаны для ўкраінцаў, якія збеглі ад вайны. «Гомельская Вясна» паведамляе аб скаргах у Facebook на ўмовы, у якіх у Беларусі ўтрымліваюць уцекачоў.
Вось такія допісы ад украінцаў, аб якіх «паклапаціліся афіцыйныя прадстаўнікі ўладаў» з’яўляюцца ў сацыяльных сетках.
«Добры дзень! Звяртаюся да вас з просьбай аб дапамозе, мы сям’я бежанцаў з Украіны, нам далі дом, але ён без мэблі, вады, і святла, мы спім на падлозе з дзіцем, дом халодны і сыры, малю калі ў кагосьці ёсць не патрэбная мэбля, то мы будзем Вам вельмі ўдзячныя прыняць у дар, мой нумар для сувязі. Я ўжо працую але пакуль купіць не магу так як трэба прапрацаваць на працы 2 месяцы каб атрымаць зарплату, калі хто то зможа даць мэблю якая Вам не патрэбна то з зарплаты я змагу аддаць грошы! Дапамажыце хто чым можа!!!!Загадзя дзякуй Усім вялікі хто адгукнецца».
Нагадаем, што дапамогай уцекачам у Гомельскай вобласці займаецца ў асноўным «Чырвоны крыж». Менавіта гэтая арганізацыя рэгулярна справаздачыцца пра тое, што ўцекачоў забяспечваюць прадметамі першай неабходнасці. Кіраўнік Гомельскага аблвыканкаму Іван Крупко адзначаў, што асабіста правяраў умовы пражывання ўцекачоў і распавядаў, што Гомельскі аблвыканкам вылучыў некалькі ўстановаў для пражывання ўцекачоў, у якіх забяспечаны выдатныя ўмовы для пражывання.
Раман Лугоўскі belsat.eu