«НН»: Суд над Статкевічам, Ціханоўскім і Лосікам будзе праходзіць у закрытым рэжыме ў СІЗА


Міколу Статкевіча, Сяргея Ціханоўскага, Ігара Лосіка і астатніх фігурантаў іх крымінальнай справы, найхутчэй, нават не павязуць у суд. Пра гэта паведамляе «Наша Ніва».

Палітвязняў збіраюцца судзіць у закрытым рэжыме проста ў СІЗА Гомля. Калі так адбудзецца, гэта будзе не ўнікальная сітуацыя. Справы з вялікай колькасцю фігурантаў разглядаліся і ў менскім СІЗА №1 на вуліцы Валадарскага, і ў СІЗА абласных цэнтраў, адзначае выданне.

Статкевіча, Ціханоўскага і Лосіка плануюць судзіць разам з Уладзімірам Цыгановічам («MozgOn»), аператарам Ціханоўскага Арцёмам Сакавым і мадэратарам сацсетак «Страна для жизни» Дзмітрыем Паповым. Справу будзе разглядаць Гомельскі абласны суд.

Hавiны
Што не так з «віною» Ігара Лосіка ў фільме БТ
2021.04.28 16:09

Усім затрыманым інкрымінуюць «арганізацыю масавых беспарадкаў» (ч. 1 арт. 293 КК РБ). Ігару Лосіку і Уладзіміру Цыгановічу таксама выставілі абвінавачванне ў «распальванні сацыяльнай варожасці адносна прадстаўнікоў улады і праваахоўных органаў» (ч. 3 арт. 130 КК РБ). Сяргея Ціханоўскага, Арцёма Сакава і Дзмітрыя Папова вінавацяць у «распальванні варожасці», а таксама ў «арганізацыі групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак» (ч.1 арт.342 КК РБ) і «пагрозах» на адрас старшыні Цэнтральнай выбарчай камісіі (ч. 2 арт. 191 КК РБ).

Усе фігуранты справы прызнаныя палітычнымі вязнямі.

Аб’ектыў
Мікалай Статкевіч як год за кратамі
2021.05.31 22:28

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў