Паўднёвая Асеція правядзе рэферэндум аб уваходжанні ў склад Расеі


Прэзідэнт непрызнанай рэспублікі Анатолій Бібілаў падпісаў указ аб правядзенні рэферэндуму аб абʼяднанні з Расейскай Федэрацыяй.

У дакуменце адзначаецца, што рашэнне было прынятае «кіруючыся гістарычным імкненнем народу Рэспублікі Паўднёвая Асеція да ўзʼяднання з Расеяй».

«Прызначыць рэферэндум Рэспублікі Паўднёвая Асеція па пытанні «Вы падтрымліваеце абʼяднанне Рэспублікі Паўднёвая Асеція і Расеі?». Дату правядзення рэферэндуму прызначыць на 17 ліпеня 2022 года», – гаворыцца ва ўказе.

Грузія лічыць Паўднёвую Асецію акупаванай Расеяй тэрыторыяй. Грузінскае кіраўніцтва раней ужо заяўляла, што ва ўмовах акупацыі ніякі рэферэндум не можа мець юрыдычнай моцы.

Расея прызнала незалежнасць самаабвешчанай рэспублікі ў 2008 годзе – адразу пасля расейска-грузінскай вайны. Акрамя РФ незалежнасць Паўднёвай Асеціі прызнаюць толькі чатыры краіны – Венесуэла, Нікарагуа, Науру, Сірыя.

Hавiны
«Такіх палітычных сілаў няма». Нават у Абхазіі заявілі, што не збіраюцца далучацца да Расеі
2022.03.30 23:59

РР belsat.eu

Стужка навінаў