З пачатку года бензін у Беларусі падаражэў на 7-8 %. Гэта амаль удвая больш за інфляцыю


Беларускія рублі. Менск, Беларусь. 27 красавіка 2021 года.
Фота: АВ / Белсат

З 13 траўня на бензастанцыях Беларусі зноў выраслі кошты на аўтамабільнае паліва. 14-ы раз з пачатку 2021 года кошты на паліва павялічыліся на 1 капейку.

Кошт бензіну АІ-92 цяпер складае Br 1,84, АІ-95 – Br 1,94, АІ-98 – Br 2,16, ДП – Br 1,94.

З пачатку года найбольш падаражэў бензін АІ-92 – на 8,24 %.

АІ-95 і дызельнае паліва выраслі ў цане на 7,78 %, а АІ-98 падаражэў на 6,93 %.

Агулам інфляцыя ў Беларусі з пачатку года склала 4,6 %. На дзень 1 траўня найбольш падаражэлі нехарчовыя тавары (на 4,7 %), затым ідуць харчовыя тавары (4,6 %) і паслугі (4,4 %), паведамляе Белстат.

За год кошты ў краіне выраслі на 8,4 %, у тым ліку нехарчовыя тавары падаражэлі на 9,4 %, паслугі – на 8,6 %, харчовыя тавары – на 7,4 %.

У красавіку 2021 года ў параўнанні з сакавіком найбольш падаражэлі харчовыя тавары – на 0,9 %. Цэны на нехарчовыя выраслі на 0,8 %, а на паслугі – на 0,4 %.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў