Дзярждэпартамент ЗША захаваў рэкамендацыю не наведваць Беларусь


Дзярждэпартамент перавыдаў рэкамендацыі па паездках у Беларусь для грамадзянаў ЗША. У новай рэдакцыі за нашай краінай захаваныя чацвёрты ўзровень небяспекі і рэкамендацыя – «не наведваць».

Амбасада ЗША у Менску.
Фота: visatimes.ru

Свае перасцярогі Дзярждэпартамент ЗША тлумачыць адвольным прымяненнем законаў у Беларусі, рызыкай затрымання. Нашая краіна таксама называецца небяспечнай праз нарошчванне на нашай тэрыторыі расейскіх узброеных сілаў, а таксама праз рызыку закрыцця межаў з суседнімі краінамі.

Грамадзянам ЗША, якія на дадзены момант знаходзяцца ў Беларусі, рэкамендуецца выехаць з краіны.

Дзяржслужачыя ЗША пакінулі Беларусь яшчэ 28 лютага 2022 года, тады ж праца амбасады ў Менску была прыпыненая.

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў