У Беларусі пахаладае, магчымы мокры снег


Палац Рэспублікі. Кастрычніцкая плошча. Выхад з метро. Менск, Беларусь. 16 лютага 2021 года.
Фота: АВ / Белсат

Бліжэйшымі днямі ў Беларусі пахаладае. Пра гэта паведамляе Белгідрамет.

У сераду, 14 красавіка, чакаецца пераважна хмарнае надвор’е. Часам дажджы, у начныя і ранішнія гадзіны ў заходніх раёнах магчымы мокры снег. Вецер сярэдні, на Берасцейшчыне і Гарадзеншчыне – парывісты. Мінімальная тэмпература паветра ўначы складзе + 2..+ 8° С, максімальная ўдзень будзе вагацца ад + 4° С на захадзе да + 17° С на паўднёвым усходзе.

У чацвер і пятніцу захаваецца хмарнае надворʼе. Часам дажджы. Днём у асобных раёнах магчымыя навальніцы. Вецер сярэдні, пры навальніцах парывісты.

Мінімальная тэмпература паветра ўначы 15 красавіка складзе + 2..+ 9°С, максімальная ўдзень не перавысіць + 6.. + 13° С, на паўднёвым усходзе будзе + 14..+ 17° С.

16 красавіка ўначы будзе + 3.. + 9° С, удзень тэмпература складзе + 9.. + 15° С.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў