У «Фэйсбуку» з’явіўся допіс пра тое, што адміністрацыя Мікалаеўскага заапарку просіць дапамогі на корм сваім насельнікам і на аплату заробкаў супрацоўнікам.
Людзі з усяго свету набываюць квіткі ў заапарк, ведаючы, што трапіць туды яны не змогуць. Купіць квіток можна онлайн праз спасылку. На бліжэйшыя дні ўсе квіткі раскупленыя, цяпер набыць можна на 19 сакавіка.
Мікалаеўскаму заапарку ў 2021 годзе споўнілася 120 гадоў. Ён мае самую вялікую калекцыю дзікіх жывёлінаў ва Украіне.
Горад Мікалаеў працягваюць абстрэльваць расейскія войскі. 13 сакавіка ў выніку авіяўдараў тут загінулі 9 чалавек.
9 сакавіка ў выніку абстрэлу экспазіцыйнай зоны «Аўстралія» загінулі два кенгуру ў «Фельдман экапарку» ў Харкаве.
ГГ, belsat.eu