Ва Украіне на 13 сакавіка запланаваныя 14 гуманітарных калідораў. Па якіх маршрутах яны пройдуць


Міністр у пытаннях рэінтэграцыі часова акупаваных тэрыторыяў Ірына Вэрэшчук падчас відэазвароту распавяла пра гуманітарныя калідоры, запланаваныя на 13 сакавіка.

Калідоры пройдуць па наступных маршрутах:

  1. З Запарожжа ў Марыупаль – калона з гуманітарным грузам і пустымі аўтобусамі для эвакуацыі людзей з Марыупалю.
  2. З гораду Палогі Запарожскай вобласці ў кірунку Запарожжа. Калона з гуманітарным грузам і пустымі аўтобусамі для эвакуацыі людзей пасля начоўкі на маршруце ў паселішча Лугавое паедзе далей у Палогі.
  3. З пасёлку Казаравічы Кіеўскай вобласці ў Кіеў. Для эвакуацыі людзей будуць накіраваныя аўтобусы з Кіева.
  4. З пасёлку Андрэеўка Кіеўскай вобласці – у Жытомір. Будуць накіраваныя аўтобусы для эвакуацыі людзей з гораду Белая Царква.
  5. З гораду Макараў Кіеўскай вобласці – у Жытомір.
  6. З гораду Барадзянка Кіеўскай вобласці – у Жытомір.
  7. З сяла Світыльня Кіеўскай вобласці ў кірунку гораду Бравары.
  8. З сяла Пэрэмога Кіеўскай вобласці ў кірунку Кіева. Аўтобусы для эвакуацыі людзей будуць накіраваныя з Кіева.
  9. З сяла Вялікая Дымэрка Кіеўскай вобласці ў кірунку гораду Бравары.
  10. З гораду Крэмінная ў горад Ліман Луганскай вобласці.
  11. З гораду Рубежнае Луганскай вобласці ў горад Славянск Данецкай вобласці.
  12. З гораду Папасная Луганскай вобласці ў горад Славянск Данецкай вобласці.
  13. З пасёлку Горнае Луганскай вобласці ў горад Славянск Данецкай вобласці.
  14. З гораду Шчасце Луганскай вобласці ў горад Славянск Данецкай вобласці.
Hавiны
Расейскія вайскоўцы расстралялі калону цывільных, якія эвакуяваліся праз гуманітарны калідор
2022.03.12 20:48

Галоўнае ўпраўленне выведкі Мінабароны Украіны паведамляе, што расейцы таксама прапаноўваюць гуманітарныя калідоры, каб вывозіць людзей у Расейскую Федэрацыю. Ва ўпраўленні выведкі лічаць, што гэта патрэбна Расеі з наступных прычынаў:

– каб стварыць падставы для легальнага прыбыцця на тэрыторыю Украіны буйнога грузавога транспарту з Расеі;

– каб арганізаваць таемны вываз целаў загінулых і параненых расейскіх вайскоўцаў;

– каб арганізаваць ратацыю асабістага складу арміі;

– каб падвозіць дадатковую тэхніку, боепрыпасы, паліва;

– з мэтай выкарыстання ўкраінцаў у якасці закладнікаў і «жывога шчыта».

Hавiны
Эвакуацыя мірных жыхароў з Марыупалю і Сумаў сарваная – расейскія войскі зноў пачалі абстрэл
2022.03.08 14:27

Расейскія вайскоўцы неаднаразова зрывалі эвакуацыю мірных жыхароў украінскіх гарадоў па гуманітарных калідорах, абстрэльваючы калоны.

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў