Пенсіянерку з Горадні аштрафавалі на 1860 рублёў за пратэст супраць вайны


У Горадні 13 сакавіка адбыўся суд над пенсіянеркай, якая 27 лютага, у дзень так званага рэферэндуму, выйшла ў горад, каб выказаць сваё адмоўнае стаўленне да вайны.

Суд Кастрычніцкага раёну Горадні. Фота мае ілюстратыўны характар. Крыніца: Белсат

Жанчыну сталага ўзросту затрымалі і пратрымалі ў ІЧУ трое содняў, пасля чаго адбыўся суд, але справа была накіраваная на дапрацоўванне.

Разгляд справы працягнуўся 12 сакавіка. Суддзя пакараў пенсіянерку штрафам 60 базавых (1860 рублёў) за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве (арт. 24.23 КаАП РБ).

Hавiны
У Горадні судзілі віцэ-старшыню Саюзу палякаў Беларусі і ўдзельнікаў пратэстаў супраць вайны
2022.03.02 17:06

Згодна з інфармацыяй дзяржаўнай Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, у сакавіку 2022 года сярэдняя пенсія па краіне – 580 рублёў. Такім чынам, пенсіянерка мусіць аддаць на штраф больш за тры свае пенсіі.

Імя і прозвішча не падаем на просьбу сваякоў пенсіянеркі.

Hавiны
У Беларусі 230 удзельнікаў антываенных акцыя пакаралі «соднямі»
2022.03.02 14:26

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў