Паміж Арменіяй і Азербайджанам адбылася страляніна, ёсць загінулыя


Арменія і Азербайджан абвінавацілі адно аднаго ў правакацыі на мяжы. У выніку страляніны, паводле паведамленняў з Ерэвану, загінулі дзве асобы. У Баку кажуць пра аднаго параненага памежніка.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Azerbaijan_MOD / Telegram

Дзяржаўнае агенцтва AZERTAC перадае, што «ў выніку чарговай правакацыі ўзброеных сілаў Арменіі быў паранены вайсковец Дзяржаўнай памежнай службы Азербайджану».

«Гэтая правакацыя – сур’ёзны ўдарам па мірным працэсе і супярэчыць мірным пасланням, што дэкларуе Арменія», – заявілі ў азербайджанскім МЗС.

У абаронным ведамстве Арменіі, паводле news.am, назвалі хлуслівымі абвінавачванні Баку:

«Паведамленне пра тое, што фармаванні ўзброеных сілаў Арменіі нібыта адкрылі агонь па азербайджанскіх пазіцыях у паўночна-ўсходняй частцы памежнай зоны, не адпавядае рэчаіснасці».

У Ерэване кажуць, што ў выніку атакі з боку суседняй краіны «ёсць двое забітых і параненыя».

Гэта першы інцыдэнт паміж дзвюма дзяржавамі пасля абвастрэння ў верасні летась, калі Азербайджан зладзіў «антытэрарыстычныя захады» ў Нагорным Карабаху. У выніку тых падзеяў непрызнаная рэспубліка перастала існаваць, а амаль усё насельніцтва рэгіёну эвакуявалася ў Арменію.

Аналітыка
Якія наступствы будзе мець для постсавецкай прасторы перамога Азербайджану ў Карабаху?
2023.09.21 21:04

Сцяпан Кубік belsat.eu

Стужка навінаў