Францыя заклікала сваіх грамадзянаў пакінуць Беларусь


Францыя заклікала французаў у Беларусі «неадкладна пакінуць краіну». Аб гэтым гаворыцца на сайце французскага МЗС. 

Сцягі ЕЗ і Францыі. Здымак мае ілюстратыўны характар.
Фота: ria.ru

Міністэрства Еўропы і замежных спраў Французскай Рэспублікі 13 лютага звярнулася да грамадзянаў з заклікам пакінуць Беларусь.

«Французаў у Беларусі запрашаюць неадкладна пакінуць краіну аўтамабільным транспартам, праз памежныя пераходы з Літвой, Польшчай або Латвіяй. У выпадку неабходнасці пасажыры, якія прыбываюць паветраным транспартам, павінны аформіць выязную візу ў службах МУС Рэспублікі Беларусь», – гаворыцца ў паведамленні.

Таксама ў паведамленні нагадваецца, што межы з Літвой і Латвіяй застаюцца адчыненымі. Але на польска-беларускай мяжы застаўся працаваць адзіны пункт пропуску, даступны для падарожнікаў, гэта «Берасце-Тэрэспаль».

«Ва ўмовах узброенага наступлення Расеі на Украіну і закрыцця беларускай паветранай прасторы любыя паездкі ў Беларусь фармальна не вітаюцца», – гаворыцца ў паведамленні.

Антон Тачняк belsat.eu

Стужка навінаў