Зімовы суд над «Вясной», пазбаўленне грамадзянства і маёмасці. Галоўныя навіны ў малюнках


Мастак Дэ Лёс разам з «Белсатам» у малюнках падводзіць вынікі першых тыдняў новага 2023 года.

Ці здагадаецеся вы, аб чым ідзе гаворка без нашых падказак?

5 студзеня ў судзе Ленінскага раёну Менску пачаўся суд над старшынём праваабарончага цэнтру «Вясна» і нобэлеўскім лаўрэатам Алесем Бяляцкім, ягоным намеснікам Валянцінам Стэфановічам, каардынатарам кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» Уладзімірам Лабковічам і сябрам рады ПЦ «Вясна» Змітром Салаўёвым, якога судзяць дыстанцыйна. Працэс адкрыты. Справу разглядае суддзя Марына Запаснік.

Праз паўгода беларусаў змогуць пазбаўляць грамадзянства. На Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале апублікавалі папраўкі, ухваленыя Лукашэнкам, у Закон «Аб грамадзянстве», што ўносяць змяненні як у працэдуру прыняцця, гэтак і ў працэдуру пазбаўлення грамадзянства.

А следам за пазбаўленнем грамадзянства, улады ўзаконілі нормы, якія дазваляюць пазбаўляць маёмасці тых, хто крытыкуе дзейную палітыку Менску.

Яшчэ адно навагодняе новаўвядзенне – законнае пірацтва. Цяпер у Беларусі можна легальна выкарыстоўваць кантэнт без згоды праваўладальнікаў з «недружалюбных» краін.

У 2022 мы звыкліся да навінаў пра рэпрэсіі, міжнародны крызіс, вайну ў суседзяў, у якую ўцягнулася і нашая краіна. Падаецца, што год цалкам складаўся адно з кепскіх навінаў. Але гэта не так. Вось тут мы ўзгадвалі, што было добрага летась. Спадзяемся, што ў 2023-м добрых навінаў будзе больш!

Дэ Лёс belsat.eu

Стужка навінаў