Менскага блогера і арт-актывіста Андрэя Кабанава выпусцілі з Жодзінскага СІЗА дадому. Пра гэта ён паведаміў 13 студзеня ў Facebook.
Блогер адзначыў, што знаходзіцца ўдома і ў яго ўсё нармальна.
Андрэя Кабанава затрымалі 16 жніўня і абвінавацілі ў захоўванні наркатычных рэчываў паводле ч. 1 арт. 328 КК. У СІЗА ў Жодзіне ў верасні ў яго здарыўся сардэчны прыступ.
Таксама 13 студзеня стала вядома, што з-пад хатняга арышту вызваленая прафесарка Універсітэту культуры, літаратарка і публіцыстка, удава заснавальніка Tut.by Юлія Чарняўская.
МГ belsat.eu