У аўтакатастрофе загінуў былы палітвязень Арцём Грыбкоў


Як стала вядома радыё «Свабода», трагедыя адбылася яшчэ летась 13 снежня.

Удава палітвязня Святлана Грыбкова заявіла, што не хоча розгаласу. Пахаванне адбылося ў коле сваякоў на Радзіме Арцёма ў Карэліцкім раёне.

Арцём Грыбкоў нарадзіўся 6 студзеня 1989 года ў Карэлічах. Яго затрымалі 19 снежня 2010 года на паслявыбарчых пратэстах. Пасля дзесяці сутак арышту яго абвінавацілі ва ўдзеле ў масавых закалотах. У Ленінскім судзе Менску яго прыгаварылі да 4 гадоў пазбаўлення волі з прымусовым лячэннем ад алкагалізму. Вызвалены 13 жніўня 2011 года. На момант зняволення працаваў грузчыкам у гандлёвым цэнтры «Гіпа».

У.Ш.,belsat.eu

Стужка навінаў