Гаспадар выклікаў ратаўнікоў пасля таго, як знайшоў кажаноў у мэблі на балконе.
«Калонія кажаноў віду вячэрніца рыжая памылкова ўладкаваліся на зімоўку ў мэблі і пад шпалерамі на закрытым балконе, – паведаміла ў «Фэйсбуку» каманда ратавання жывёлы ў Кіеве.
Паводле спецыялістаў, памылка мышэй была ў тым, што ўзімку на балконе занадта цёпла для камфортнага сну. Спаць ім замінаў таксама гаспадар кватэры.
«З балкону вынялі 120 кажаноў, 119 з іх адпусцілі ў пошуках лепшай зімоўкі, аднаго ўзялі на лячэнне», – удакладнілі ратаўнікі.
Рудыя вячэрніцы – пералётныя кажаны. Тыя, што жывуць у Беларусі, праводзяць лета ў лясах, парках і старых садах, на зімоўку адлятаюць у краіны Заходняй Еўропы.
Украінскія вячэрніцы апошнія 15–20 гадоў усё часцей застаюцца ў гарадах, абіраючы для зімоўкі нежылыя памяшканні у будынках.
ДД belsat.eu