$ 12,5 тыс. на месяц: вядомы заробак трэнера зборнай Беларусі па футболе


Заробак галоўнага трэнера футбольнай зборнай Беларусі Міхаіла Мархеля складае $ 150 тыс. на год. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал «Tribuna.com Беларусь».

Прыкладна столькі ж атрымліваў папярэдні трэнер нацыянальнай зборнай Ігар Крывушэнка. Месячны заробак складае $ 12,5 тыс.

Міхаіл Мархель узначаліў зборную ў чэрвені 2019 года. Кантракт разлічаны на тры гады.

За сваю прафесійную кар’еру футбаліст правёў больш за 200 матчаў, абараняючы колеры бабруйскага «Шынніка», менскіх «Дынама», «Тарпеда» -МАЗа і «Зоркі»-ВА-БДУ, магілёўскага «Дняпра» і «Маладзечна», а таксама выступаючы ў першынствах Расеі, Вугоршчыны і Югаславіі.

Аб’ектыў
Дзве траціны беларусаў не зарабляюць прэзідэнцкія «па пяцьсот»
2019.07.16 22:04

Трэнерскую кар’еру ён пачаў у 1997 годзе. З таго часу ён чатыры разы выводзіў зборныя краіны (U-17, U-19) у элітныя раўнды чэмпіянатаў Еўропы. У 2011 годзе дапамог камандзе U21 заваяваць бронзавыя медалі чэмпіянату Еўропы, у 2012-ым рыхтаваў каманду да Алімпійскіх гульняў у Лондане. У 2019 годзе Міхаіл Мархель быў прызначаны рулявым беларускай моладзевай каманды, на чале якой стартаваў з перамогі 10:0 над Гібралтарам.

Першы матч пад яго кіраўніцтвам нацыянальная каманда правядзе 6 верасня супраць Эстоніі.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў