Памер базавай стаўкі павысіцца ў Беларусі з пачатку 2024 года і складзе 250 рублёў. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе ўрада.
Гэта другое павышэнне стаўкі ў 2023 годзе. З 1 студзеня Саўмін устанавіў яе ў памеры 228 рублёў, падняўшы на 16 рублёў, а з 1 верасня павялічыў да 235 рублёў.
Базавая стаўка з’яўляецца асноўным элементам тарыфнай сістэмы, ад яе памеру залежыць аплата працы ў бюджэтнай сферы, дзе занята каля 800 тысяч беларусаў.
Паколькі да базавай стаўкі прывязаны іншыя стымулюючыя і кампенсуючыя выплаты, то іх памеры з 1 студзеня 2024 года вырастуць адпаведна.
Нагадаем, з 1 лістапада 2023 года ў Беларусі павялічыўся памер бюджэту пражытачнага мінімуму. Новыя значэнні будуць дзейнічаць у нашай краіне да 31 студзеня 2024 года.