Кляшчоў у Менску стала больш


У кастрычніку гэтага года, у параўнанні з кастрычнікам мінулага, колькасць грамадзян, якія звярнуліся па медычную дапамогу з нагоды ўкусаў кляшчоў, вырасла ў 1,6 разы. Пра гэта паведаміў Менскі гарадскі цэнтр гігіены і эпідэміялогіі.

Клешч. Крыніца: secretmag.ru

Па выніках лабараторных даследаванняў, спецыялісты выявілі хваробу Лайма ў 11,6% выпадкаў.

Найбольшая колькасць выпадкаў укусаў кляшчоў адбываецца ў лясных масівах (61%), сельскай мясцовасці і на дачных участках (30%). У 7,8% выпадкаў пацыенты адзначылі, што ўкус адбыўся на тэрыторыі Менску і замацаваных прыгарадных зонах адпачынку.

«Сезон актыўнасці кляшчоў заканчваецца ў лістападзе. Кляшчы спыняюць актыўнасць пры тэмпературы навакольнага асяроддзя ніжэй за 5°С», – адзначылі эксперты.

Разбор
«Яны забралі ў нас лес». Чым небяспечныя кляшчы ў Беларусі і як ад іх ратавацца?
2023.05.20 14:00

СП

 

Стужка навінаў