Праваабарончая супольнасць Беларусі прызнала палітвязнямі яшчэ чатырох чалавек


У Беларусі – чатыры новыя палітзняволеныя. Гэта вынікае з заявы праваабарончай супольнасці Беларусі, апублікаванай 12 лістапада. Палітычнымі зняволенымі прызнаныя Міхаіл Зубкоў, Павел Лінкевіч, Захар Таразевіч, Антон Лысаў.

Абгрунтоўваючы наданне статусу палітычных зняволеных Міхаілу Зубкову, Паўлу Лінкевічу, Захару Таразевічу, Антону Лысаву, праваабаронцы патрабуюць неадкладнага перагляду судовых рашэнняў прынятых у дачыненні асуджаных, а таксама іх вызвалення, як і вызвалення ўсіх палітычных зняволеных.

  • Гамяльчук Міхаіл Зубкоў быў асуджаны да трох гадоў пазбаўлення волі паводле арт. 364 КК за гвалт у дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў у адказ на дзеянні па гвалтоўным разгоне мірных акцый пратэсту.
  • Жыхар Баранавічаў Павел Лінкевіч асуджаны да 7 гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі паводле ч. 2 арт. 147 КК за неасцярожны наезд падчас руху заднім ходам на аўтамабілі, ратуючыся ад адвольнага затрымання, на нагу супрацоўніка органаў унутраных спраў.
  • 19-гадовы Захар Таразевіч і грамадзянін Расеі Антон Лысаў былі асуджаныя за падпал аўтамабіля («Наўмысныя знішчэнне альбо пашкоджанне маёмасці», але спачатку ім выстаўлялі артыкул за тэрарызм) адпаведна на 7,5 і 10 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Суд быў закрыты.

На 12 лістапада ў Беларусі былі прызнаныя палітвязнямі 1425 чалавек. Паводле ініцыятывы Dissidentby, колькасць зняволеных з палітычных прычынаў у Беларусі сягае 1703 чалавек, з іх 205 жанчын і 7 няпоўнагадовых.

Hавiны
Журналіста Сяргея Сацука этапавалі ў магілёўскую турму. Без разгляду апеляцыйнай скаргі
2022.11.12 14:28

Зміцер Міраш belsat.eu

Стужка навінаў