З журналістам «КП» Мажэйкам амаль паўтара месяцы не размаўлялі адвакаты


Генадзь Мажэйка.
Фота: kp.ru

Журналісту «Комсомольской правды» Генадзю Мажэйку ўжо амаль паўтара месяца не прымаюць перадачы ў СІЗА. Пра гэта распавёў галоўны рэдактар «КП» Уладзімір Сунгоркін.

«Нашага журналіста затрымалі альбо 30 верасня, альбо 1 кастрычніка (дакладна невядома). З тых часоў ніхто ў ім не размаўляў. З ім не размаўлялі адвакаты, з ім не размаўлялі бацькі», – заявіў галоўны рэдактар.

Паводле яго, усе пасылкі ад маці вярнуліся з СІЗА, у тым ліку і лекі.

«І такая сітуацыя не толькі ў Генадзя Мажэйкі, але і ў іншых двухсот затрыманых за каментары ў «справе Зельцара». Я глыбока перакананы, што цяпер з Мажэйкі проста вытрасаюць якія-небудзь паказанні, каб потым на іх падставе зляпіць з яго нейкага ворага», – мяркуе Сунгоркін.

Аналітыка
«Справа Зельцара»: дзве смерці, катаванні і заклік да тэрору. Што стала вядома за месяц
2021.10.28 16:00

Журналіста «Комсомольской правды в Беларуси» Генадзя Мажэйку затрымалі 1 кастрычніка ў межах крымінальнай справы, заведзенай паводле ч. 3 арт. 130 («Распальванне сацыяльнай варажнечы») і арт. 369 («Знявага прадстаўніка ўлады») Крымінальнага кодэксу. Журналісту можа пагражаць ад 5 да 12 гадоў.

Мажэйка быў перад затрыманнем у Расеі. Паводле галоўнага рэдактара «КП», расейскія спецслужбы прымусілі журналіста «КП в Беларуси» Мажэйку вярнуцца з Масквы ў Менск, дзе яго арыштаваў КДБ. Агучвалі і версію, што беларускія спецслужбы проста выкралі журналіста з Масквы.

Аналітыка
Ахвяруючы іміджам. Што азначае «справа Мажэйкі» і выгнанне «КП» для стасункаў Масквы і Менску
2021.10.11 11:30

МГ belsat.eu

Стужка навінаў