Спартова-аздараўленчы цэнтр «Світанак» пачаў падрыхтоўку да магчымага прыёму дзяцей бежанцаў з лагера на мяжы Беларусі з Польшчай. Пра гэта БелТА паведаміў намеснік старшыні Гарадзенскага аблвыканкаму Віктар Пранюк.
«Аб’ект цяпер свабодны. Тут у цеплыні могуць размясціцца да 200 чалавек. Пры неабходнасці будзе забяспечана і медычная дапамога», – сказаў Пранюк.
Цяпер ідзе падрыхтоўка абʼекта.
Між тым Міністэрства ўнутраных справаў Польшчы паведаміла, што беларускі бок будуе вялікі лагер для мігрантаў на мяжы і падвозіць для гэтага матэрыялы.
У доказ МУС апублікавала відэа цяжкавіка з бярвеннем, які прыехаў у лагер.
На відэа Дзяржпагранкамітэту Беларусі бачна, як лагер выглядае з вышыні 12 лістапада і што акрамя намётаў мігранты ўсталёўваюць буданы з бярвення і галінак.
МГ belsat.eu